wd wp Пошук:

Сцяг Вострава Норфалк

Сцяг вострава Норфалк (Аўстралія) — прыняты 17 студзеня 1980 года.

Апісанне і сімволіка

Сцяг Норфалка ўяўляе сабой прамавугольнае палатно, якае складаецца з трох вертыкальных палос зялёнага, белага і зялёнага колераў. Прапорцыі палос — 7:23, 8:23, 7:23.[1] У цэнтры белай паласы знаходзіцца зялёная выява норфалкскай хвоі (лац.: Araucaria heterophylla), эндэміка вострава (гэты сілуэт з’явіўся ўпершыню на гербе Норфалка ў 1856 годзе).

Зялёныя палосы сімвалізуюць багатую расліннасць вострава.[2]

Зноскі

  1. Norfolk Island Flag and Public Seal 1979(англ.)  (недаступная спасылка). Government of Norfolk Island. Архівавана з першакрыніцы 15 лютага 2012. Праверана 13 студзеня 2009.
  2. Norfolk Island(англ.)  (недаступная спасылка). AUSFLAG LTD. Архівавана з першакрыніцы 19 ліпеня 2008. Праверана 13 студзеня 2009.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Сцягі Аўстраліі
Катэгорыя·Сцягі паводле алфавіта
Катэгорыя·Сцягі 1980 года