wd wp Пошук:

Сцяг Варонежскай вобласці

Сцяг Варонежскай вобласці

Сцяг Варонежскай вобласці з’яўляецца сімвалам Варонежскай вобласці. Прыняты 5 ліпеня 2005 года.

Апісанне

Сцяг Варонежскай вобласці ўяўляе сабою прамавугольнае палатно чырвонага колеру адносінамі шырыні да даўжыні 2:3, якое прайгравае кампазіцыю герба Варонежскай вобласці: выходзячую ад дрэўка жоўтую гару, складзеную з буйных камянёў, на схіле якой — белы перакулены гарлач, які лье белую ваду.

Гл. таксама

У Сеціве

Тэмы гэтай старонкі (1):
Катэгорыя·Сцягі рэгіёнаў Расіі