wd wp Пошук:

Сцяг Бягомля

Сцяг Бягомля — сцяг гарадскога пасёлка Бягомль Докшыцкага раёна.

Апісанне

Сцяг уяўляе сабой прамавугольнае палотнішча з суадносінамі бакоў 1:2, якое складаецца з дзвюх роўнавялікіх гарызантальных палос: верхняй — зялёнага і ніжняй — жоўтага колеру, у цэнтры пярэдняга боку якога размяшчаецца выява герба гарадскога пасёлка Бягомль.

Гісторыя

Герб і сцяг Бягомля зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 28 лютага 2011 года № 86[1].

Гл. таксама

Зноскі

  1. Об учреждении официальных геральдических символов административно-территориальных и территориальных единиц Витебской области. Указ Президента Республики Беларусь от 28 февраля 20011 г. № 86 Архівавана 11 мая 2021.
Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Сцягі населеных пунктаў Беларусі
Катэгорыя·Сцягі 2011 года
Катэгорыя·Сцягі паводле алфавіта
Катэгорыя·Бягомль