wd wp Пошук:

Сцяг Быхава

Сцяг Быхава — афіцыйны геральдычны сімвал горада Быхаў Магілёўскай вобласці. Сцяг зарэгістраваны ў Гербавым матрыкуле Рэспублікі Беларусь 9 жніўня 2002 года № 97.

Апісанне

Прамавугольнае палотнішча з суадносінамі бакоў 1:2, у цэнтры правага боку якога — апраўлены белай аблямоўкай герб горада Быхава.

Сцяг з’яўляецца вексілалагічнай трансфармацыяй герба, які размешчаны ў сярэдзіне правага боку палотнішча таго ж колеру, што і поле шчыта з белай аблямоўкай.

Сцяг горада і палажэнне аб ім зацверджаны рашэннямі Быхаўскага раённага выканаўчага камітэта ад 30 лiстапада 2001 года № 11-2 і раённага Савета дэпутатаў ад 28 снежня 2001 года № 15/07[1].

Гл. таксама

Зноскі

  1. Сцяг Быхава
Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Быхаў
Катэгорыя·2002 год у Беларусі
Катэгорыя·Сцягі гарадоў Беларусі
Катэгорыя·Сцягі 2002 года
Катэгорыя·Сцягі паводле алфавіта