wd wp Пошук:

Сцяг Буда-Кашалёва

Сцяг Буда-Кашалёва — сцяг горада Буда-Кашалёва Гомельскай вобласці. Сцяг зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 4 чэрвеня 2002 года № 86.

Апісанне

На палотнішчы з суадносінамі бакоў 1:2 чаргуюцца трынаццаць роўнавялікіх перавязей зялёнага і чорнага колераў з левага верхняга ў правы ніжні вугал. У цэнтры правага боку палотнішча размешчана гербавая эмблема — выява звана жоўтага колеру.

Сцяг зацверджаны рашэннем Буда-Кашалёўскага раённага Савета дэпутатаў 27 снежня 2001 года № 58. Аўтар і мастак герба і сцяга М. М. Елінская[1].

Гл. таксама

Зноскі

  1. Сцяг Буда-Кашалёва
Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Сцягі паводле алфавіта
Катэгорыя·2002 год у Беларусі
Катэгорыя·Буда-Кашалёва
Катэгорыя·Сцягі 2002 года
Катэгорыя·Сцягі гарадоў Беларусі