wd wp Пошук:

Сцяг Брагіна

Сцяг Брагіна — сцяг гарадскога пасёлка Брагін Брагінскага раёна Гомельскай вобласці. Сцяг зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 10 красавіка 2001 года № 55.

Апісанне

Прямавугольнае палотнішча з суадносінамі бакоў 1:2, якое складаецца з трох роўнавялікіх вертыкальных палос: дрэўкавай частцы — блакітнага, сярэдняй — белага і вольнай — чырвонага колераў. У цэнтры сярэдняй часткі палотнішча — выява герба Брагіна і Брагінскага раёна.

На аснове герба распрацаваны і сцяг горада Брагіна. Палотнішча падзелена вертыкальнымі палосамі — блакітнага, срэбнага і чырвонага колераў. У цэнтральнай частцы сцяга — выява герба Брагіна.

Рашэнне аб зацвярджэнні герба і сцяга прынята Брагінскім раённым Саветам дэпутатаў ад 20 сакавiка 2001 года № 41 і Брагінскім раённым выканаўчым камітэтам 30 сакавiка 2001 года № 3/110. Аўтар і мастак герба і сцяга Р. С. Жаўнеркевіч[1].

Зноскі

  1. Сцяг Брагіна
Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·2001 год у Беларусі
Катэгорыя·Брагін
Катэгорыя·Сцягі населеных пунктаў Беларусі
Катэгорыя·Сцягі 2001 года
Катэгорыя·Сцягі паводле алфавіта