wd wp Пошук:

Сцяг Берліна

Сцяг Берліна — афіцыйны сімвал Берліна. Сцяг мае суадносіны бакоў 3:5 і складаецца з трох няроўных па шырыні палос: чырвонай, белай і яшчэ адной чырвонай. Кожная чырвоная паласа мае шырыню ў 1/5 шырыні сцяга, белая паласа, адпаведна, займае па шырыні 3/5. Два сучасныя варыянты — грамадзянскі і службовы, які выкарыстоўваецца ўстановамі федэральнай зямлі Берлін — адрозніваюцца фігурай, змешчанай на сцяг. На грамадзянскім сцягу белую паласу займае ўзняты на дыбкі чорны мядзведзь — гербавая фігура берлінскага герба. Службовы сцяг на белай паласе змяшчае выяву герба Берліна цалкам: чорны мядзведзь у белым шчыце, увянчаным каронай.

Гісторыя

Сцяг створаны нямецкім вексілолагам Отфрыдам Нойбекерам і зацверджаны 13 мая 1954 як афіцыйны сімвал Заходняга Берліна. Усходні Берлін таксама меў свой сцяг, які трохі адрозніваўся па дызайне: ён меў па краях па дадатковай белай паласе, а чорны мядзведзь у шчыце з чырвонай аблямоўкай, увянчаным чырвонай каронай, быў размешчаны роўна па цэнтры сцяга. Пасля аб’яднанні Германіі ў 1990 сцяг Нойбекера быў прыняты як агульны сімвал Берліна.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Сцягі 1954 года
Катэгорыя·Сцягі гарадоў Германіі
Катэгорыя·Сцягі паводле алфавіта
Катэгорыя·Берлін
Катэгорыя·Сцягі зямель Германіі