wd wp Пошук:

Сцяг Армянскай ССР

Сцяг Армянскай ССР — дзяржаўны сімвал Армянскай ССР. Зацверджаны Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета АрмССР 17 снежня 1952 года.

«Артыкул 167 Канстытуцыі Арменіі (1978). Дзяржаўны сцяг Армянскай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі ўяўляе сабой чырвонае прамавугольнае палотнішча з сіняй паласой пасярэдзіне ва ўсю даўжыню сцяга. На верхняй чырвонай частцы палотнішча сцяга, ля тронка, намаляваныя залатыя серп і молат, а над імі чырвоная пяціканцовая зорка, апраўленая залатым акаймаваннем. Суадносіны шырыні сцяга да яго даўжыні — 1:2».

29 красавіка 1981 выйшла палажэнне аб сцягу Армянскай ССР, у якім даецца падрабязнае апісанне сцяга:

«Дзяржаўны сцяг Армянская Савецкай Сацыялістычная Рэспублікі ўяўляе сабою чырвонае прамавугольнае палотнішча з сіняй паласой пасярэдзіне ва ўсю даўжыню сцяга. На верхняй чырвонай частцы палотнішча сцяга, ля тронка, адлюстраваны залатыя серп і молат, а над імі чырвоная пяціканцовая зорка, апраўленая залатым акаймаваннем. Прапорцыя шырыні сцяга да яго даўжыні — 1:2.

Серп і молат упісваюцца ў квадрат, бок якога роўны 1/5 шырыні сцяга. Востры канец сярпа прыходзіцца па сярэдзіне верхняга боку квадрата, дзяржальні сярпа і молата ўпіраюцца ў ніжнія куты квадрата. Даўжыня молата з дзяржальняй складае 3/4 дыяганалі квадрата. Пяціканцовая зорка ўпісваецца ў акружнасць дыяметрам у 1/10 шырыні сцяга, якая датыкаецца сярэдзіны верхняга бока квадрата. Адлегласць вертыкальнай восі зоркі сярпа і молата ад тронка складае 1/4 шырыні сцяга. Адлегласць ад верхняга берага сцяга да цэнтра зоркі 1/11 шырыні сцяга».

Глядзіце таксама

Зноскі

  1. К САЮЗУ СУВЕРЭННЫХ НАРОДАЎ. Зборнік дакументаў

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Сцягі 1990 года
Катэгорыя·Сцягі рэспублік СССР
Катэгорыя·Сцягі 1940 года
Катэгорыя·Армянская ССР
Катэгорыя·Сцягі 1952 года
Катэгорыя·Сцягі паводле алфавіта