wd wp Пошук:

Сцяг Арменіі

Сцяг Арменіі
**Сцяг Арменіі** — дзяржаўны сімвал [Рэспублікі Арменія](/Арменія "Арменія"). Сцяг уяўляе сабой прамавугольнае палотнішча з трох роўных гарызантальных палос: верхняй - чырвонага, сярэдняй - сіняга і ніжняй - аранжавага колеру. Гэтыя колеры стагоддзямі асацыяваліся з армянскай нацыяй. Адносіны шырыні сцяга да яго даўжыні 1:2. Сцяг Арменіі быў прыняты Вярхоўным Саветам Рэспублікі Арменія [24 жніўня](/24_жніўня "24 жніўня") [1990](/1990 "1990") года. А 15 чэрвеня 2006 года, Нацыянальны Сход Рэспублікі Арменія прыняў новы закон «Аб дзяржаўным сцягу Рэспублікі Арменія».

Гл.таксама

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Сцягі дзяржаў
Катэгорыя·Дзяржаўныя сімвалы Арменіі