wd wp Пошук:

Сцяг Арлоўскай вобласці

Сцяг Арлоўскай вобласці

Сцяг Арлоўскай вобласці з’яўляецца сімвалам Арлоўскай вобласці. Прыняты 31 ліпеня 2002 года.

Апісанне

Сцяг Арлоўскай вобласці ўяўляе сабою прамавугольнае палатно з блакітнай паласой у ніжняй частцы і гербам вобласці пасярэдзіне. Палатно сцяга Арлоўскай вобласці выканана з выкарыстаннем двух геральдычных колераў: чырвонага — які абазначае адвагу, мужнасць і бясстрашнасць і блакітнага — сімвалізуючага прыгажосць, веліч, чысціню намераў і духоўных памкненняў.

Гл. таксама

У Сеціве

Закон Орловской области О гербе и флаге Орловской области

Тэмы гэтай старонкі (1):
Катэгорыя·Сцягі рэгіёнаў Расіі