wd wp Пошук:

Сцяг Аклахомы

Сцяг Аклахомы (англ.: Flag of Oklahoma) — адзін з афіцыйных сімвалаўамерыканскага штата Аклахома.

Сцяг уяўляе сабой прамавугольнае палотнішча нябесна-сіняга колеру, у цэнтры якога размешчаны шчыт з скуры бізонаў, традыцыйны для індзейскага племя асейджэй, з сямю арлінымі пер’ямі. Ніжэй надпіс OKLAHOMAангл.: Аклахома).

Шчыт асейджэй перакрыжаваны двума знакамі міру: курыльнай трубкай, якая сімвалізуе карэнных жыхароў ЗША, і аліўкавай галінай — сімвалізуе еўрапейскіх перасяленцаў. Шэсць залаціста-карычневых крыжоў — сімвалы зорак у індзейцаў. Сіні колер узяты з сцяга часоў Грамадзянскай вайны, які выкарыстоўваўся індзейскім племем чокта — саюзнікамі канфедэратаў.

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Сцягі паводле алфавіта
Катэгорыя·Сцягі 1941 года
Катэгорыя·Сцягі ЗША
Катэгорыя·Сцягі ЗША