wd wp Пошук:

Сцяг Азорскіх астравоў

Сцяг аўтаномнага рэгіёна Партугаліі Азорскія астравы.

Сучасны сцяг Азорскіх астравоў падобны на сцяг Партугаліі (18301911 гг.). Адзінае адрозненне — партугальскі герб быў перанесены з цэнтральнай часткі сцяга на левы верхні яго край, а ў цэнтр быў змешчаны ястраб — сімвал архіпелага.

Назва Азорскіх астравоў паходзіць ад партугальскага «acor» у перакладзе — ястраб-цецяроўнік. Першаадкрывальнікі архіпелага звярнулі ўвагу на велізарнае скопішча птушак, якія па сваім выглядзе нагадвалі адну з разнавіднасцяў ястрабаў.[1]

Белы і блакітны колеры — традыцыйныя колеры Партугаліі.

Дзевяць зорак на сцягу азначаюць дзевяць астравоў архіпелага.

Бела-блакітны сцяг Партугаліі ў 1830—1911 гг.

Гл. таксама

Зноскі

  1. NetTour.ru — Турбизнес — Португалия: штрихи к туристскому портрету.
Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Сцягі Партугаліі
Катэгорыя·Сцягі 1979 года
Катэгорыя·Сцягі паводле алфавіта
Катэгорыя·Азорскія астравы