wd wp Пошук:

Сцяг Агая

Сцяг Агая (англ.: The Flag of the State of Ohio) — адзін з дзяржаўных знакаў амерыканскага штата Агая.

Сцяг Агая - адзіны з сцягоў штатаў ЗША, які мае непрамавугольную форму. Для яго распрацаваны правілы правільнага згортвання для захавання. Сцяг быў афіцыйна зацверджаны ў 1902 годзе.

Апісанне сцяга

Вялікі сіні трохвугольнік сімвалізуе пагоркі і даліны Агая, а паласы - дарогі і рэкі. 5 палос таксама азначаюць, што Агая - адзін з пяці штатаў, якія ўтвараюць Паўночна-заходнюю тэрыторыю (Агая, Мічыган, Індыяна, Ілінойс і Вісконсін). 17 зорак сімвалізуюць, што Агая быў 17-м штатам, які далучыўся да саюзу. 13 зорак злева, зверху і знізу - 13 першапачатковых штатаў ЗША. Белы круг з чырвоным цэнтрам адлюстроўвае не толькі першую літару назвы штата, але і мянушку штата «Конскі каштан» (англ.: Buckeye).

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Агая
Катэгорыя·Сцягі 1902 года
Катэгорыя·Сцягі ЗША
Катэгорыя·Сцягі паводле алфавіта
Катэгорыя·Сцягі ЗША