wd wp Пошук:

Сцяг Італіі

Сцяг Італіітрыкалор з вертыкальнымі зялёнай, белай і чырвонай палоскамі.

Італьянскі сцяг быў уведзены ў Італіі Напалеонам і набліжаны да дызайну сцяга Францыі. Упершыню быў выкарыстаны ў 1797. Зялёны колер на сцягу азначае надзею, белы веру, а чырвоны каханне.

На сённяшні дзень не існуе адназначнага адказу на пытанне аб значэнні колераў італьянскага сцягу. Тым не менш, найболей правільная версія была прапанаваная В. Фіарыні, што колеры сцяга адпавядаюць колерам уніформы паліцыі Мілана. Адзежа паліцэйскіх была бела-зялёнага колеру, пазней дадалі чырвоны колер, калі паліцыя стала Нацыянальнай Гвардыяй Італіі (19 жніўня 1976 года).

6 ліпеня 2005 года парламент Італіі прыняў закон у адпаведнасці з якім у Італіі за здзек над нацыянальным сцягам будуць браць штраф ад 1000 да 1500 еўра.

Аднак, калі хтосьці задумае растаптаць, спаліць або парваць нацыянальны сцяг у грамадскім месцы, таму прыйдзецца заплаціць штраф у 10 тысяч еўра.

Гл. таксама

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Сцягі паводле алфавіта
Катэгорыя·Сцягі 1947 года
Катэгорыя·Сцягі 1946 года
Катэгорыя·Дзяржаўныя сімвалы Італіі
Катэгорыя·Сцягі Італіі
Катэгорыя·Сцягі дзяржаў