wd wp Пошук:

Герб Італіі

Герб Рэспублікі Італіі,апісаны тут з’яўляецца яе афіцыйным сімвалам з 5 мая 1948 года.

Апісанне і значэнне.

Апісанне.

Эмблема ўтрымоўвае белую пяціканцовую зорку з чырвонымі бакамі, накладзеную на зубчастае кола з пяццю спіцамі, якое стаіць паміж аліўкавай галінай злева і дубовай справа. Зялёныя галіны звязаныя разам чырвонай стужкай з надпісам “Італьянская Рэспубліка” (REPVBBLICA ITALIANA) загалоўнымі белымі літарамі.

Значэнне.

“Італія - дэмакратычная рэспубліка,заснаваная працай.”

“Італія адпрэчвае вайну, як прыладу агрэсіі”

Разам аліўкавая і дубовая галіна характарызуюць пейзаж Італіі.

Гісторыя.

Рашэнне аб уводзінах новай эмблеме Італьянскай рэспублікі было прынята ўрадам Альчыдэ дэ Гасперы у кастрычніку 1946 года. Дызайн быў абраны шляхам публічнага конкурсу.

Пераможцам стаў Паола Пашэта,прафесар Рымскага інстытута высокага мастацтва. Новая эмблема была прынятая парламентам у лютым 1948 года і зацверджаная прэзідэнтам Энрыка дэ Нікола ў маі таго жа года.

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Дзяржаўныя сімвалы Італіі
Катэгорыя·Гербы дзяржаў
Катэгорыя·Гербы паводле алфавіта