wd wp Пошук:

Сцыла і Харыбда

Адысей праплывае пад Сцылай

Сцыла і Харыбда, Скіла і Xарыбда — у старажытнагрэчаскай міфалогіі марскія пачвары, якія жылі каля вузкага праліва і падпільноўвалі мараходаў.

Сцыла ўяўлялася пачварай з шасцю сабачымі галовамі, трыма шэрагамі зубоў і дванаццаццю нагамі, Харыбда — у выглядзе страшэннага віру, што тройчы ў дзень усмоктваў і вывяргаў ваду. Праплыць паміж Сцылай і Харыбдай здолелі толькі арганаўты і Адысей.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з аўтарам
Катэгорыя·Заходняе Міжземнамор’е ў старажытнагрэчаскай міфалогіі
Катэгорыя·Міфічныя істоты ў старажытнагрэчаскай міфалогіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Сіцылія ў старажытнагрэчаскай міфалогіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Метафары