wd wp Пошук:

Суэйнс

.mw-parser-output .t-geoinfobox td,.mw-parser-output .t-geoinfobox th{min-width:120px}.mw-parser-output .t-geoinfobox td:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox th:only-child{text-align:center}.mw-parser-output .t-geoinfobox-name{font-size:110%;padding:2px}.mw-parser-output .t-geoinfobox-nickname{font-style:italic}.mw-parser-output .t-geoinfobox-cave th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-mount th:only-child{background:#e7dcc3}.mw-parser-output .t-geoinfobox-surface th:only-child{background:#ffe4c4}.mw-parser-output .t-geoinfobox-blue th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-water th:only-child{background:#c0daff}.mw-parser-output .t-geoinfobox-underwater th:only-child{background:#b0e0e6}.mw-parser-output .t-geoinfobox-green th:only-child{background:#d0f0c0}.mw-parser-output .t-geoinfobox-tomb th:only-child{background:#bbbbbb}.mw-parser-output .t-geoinfobox-yellow th:only-child{background:#fdeaa8}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:only-child{background:#cbd5c4;border:1px solid #aaaaaa}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:first-child:not(:only-child){background:#cbd5c4;text-align:right;padding:0 0.5em}.mw-parser-output .t-geoinfobox-grey th:only-child{background:#eaecf0}

Востраў Суэйнс (англ.: Swains Island) — востраў у складзе астравоў Такелау ў Ціхім акіяне. Таксама вядомы як востраў Алахега (Olohega Island), Кірас (Quiros), Джэнінгс (Jennings) і г. д. Адміністрацыйна належыць да Амерыканскага Самоа, залежнай тэрыторыі ЗША. Агульная плошча — 1,865 км². Насельніцтва — 37 чал. (2005 г.).

Гісторыя

Востраў быў адкрыты 2 сакавіка 1606 г. іспанскім мараплаўцам П. Ф. дэ Кірасам і быў названы востравам Прыгожых Людзей (Isla de la Gente Hermosa). Праз некаторы час на Суэнс уварваліся жыхары Факаофа, перабілі або выгналі мясцовых мужчын, а жанчын забралі на свой атол. Згодна паданню, на востраў быў накладзены праклён з-за чаго спробы жыхароў Факаофа стварыць на ім паселішча скончыліся няўдачай.

У 1841 г. да вострава падыйшла амерыканская экспедыцыя, якая наракла яго Суэйнс у гонар капітана амерыканскага кітабойнага судна.

Пасля амерыканскай місіі на востраў зноў перасяліліся выхадцы з Факаофа. Да іх далучыліся 3 французы.

13 кастрычніка 1856 г. Суэйнс быў абвешчаны ўласнасцю амерыканскага грамадзяніна Элі Хатчынсана Джэнінгса (18141878 гг.), які пасяліўся на востраве разам з жонкай-самоанкай і заснаваў на ім какосавую плантацыю. Э. Х. Джэнінгс сцвярджаў, што выкупіў права ўладання за 15 шылінгаў за акр і бутэльку джына ў брытанскага капітана, быццам бы першаадкрывальніка. Сям’я Джэнінгсаў неабмежавана валодала востравам доўгія гады, актыўна займалася гандлёвымі аперацыямі, здабычай гуана і аказвала дапамогу перуанскім гандлярам рабамі спусташаць астатнія астравы Такелау.

У 1907 г. над востравам быў часова ўсталяваны суверынітэт Вялікабрытаніі. Джэнінгсы былі абавязаны выплочваць падатак. Але 4 сакавіка 1925 г. Суэйнс быў анэксіраваны ЗША і далучаны да Амерыканскага Самоа. Пры гэтым Джэнінгсы захавалі свае правы і працягвалі практычна неабмежавана распараджацца на востраве. Толькі ў 1953 г. у выніку канфлікту паміж уладальнікам і працоўнымі-такелау ў справы ўмяшаўся губернатар.

Хаця 25 сакавіка 1981 г. Новая Зеландыя адмовілася ад прэтэнзій на востраў, жыхары Такелау працягваюць разглядаць яго як частку сваёй тэрыторыі, што падцвердзілася пад час рэферэндума 2006 г. аб такелауанскай Канстытуцыі і зацвярджэння сімвалаў Такелау ў 2007 г.

Прырода

Суэйнс мае каралавае паходжанне і фактычна з’яўляецца закрытым атолам, у цэнтры якога месціцца лагуна з малою выспаю (764 м²). У дажджлівы сезон вада ў лагуне становіцца амаль прэснай, але непрыдатнай для ўжывання ў якасці пітва. Сталых вадацёкаў няма. Востраў знаходзіцца ў зоне ўздзеяння трапічных цыклонаў. Асабліва разбуральныя наступствы меў цыклон Персі ў 2005.

Інфраструктура

Усе 37 жыхароў вострава (2005 г.) жывуць у вёсцы Таўлага ў заходняй частцы ў простых хацінах-матаа, размаўляюць на такелау. Адзіны будынак, які захаваўся пасля цыклона Персі ў 2005 г. — царква. Былое паселішча Этэна, у якім жылі Джэнінгсы, зараз пакінутае.

Кіраўніцтва здзяйсняе ўрадавы прадстаўнік Амерыканскага Самоа, які мае правы і абавязкі выдаваць указы, назіраць за захаваннем законаў, арыштоўваць іх парушальнікаў, склікаць вясковы сход, пасрэднічаць паміж працадаўцамі і працоўнымі і г. д. Традыцыйна гэту пасаду займае адзін з сям’і Джэнінгсаў (з 2007 г. — Аляксандр Джэнінгс). Дарэчы, гэта сям’я застаецца яшчэ і адзіным працадаўцам.

Галерэя

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Астравы паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Картка на Геакары: Выправіць: Каардынаты
Катэгорыя·Прыродныя геаграфічныя аб’екты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі з састарэлым параметрам Карта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі з састарэлым фарматам каардынат
Катэгорыя·Артыкулы з дубліраванымі параметрамі шаблонаў
Катэгорыя·Амерыканскае Самоа
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі астравоў з няправільнымі параметрамі
Катэгорыя·Астравы Ціхага акіяна
Катэгорыя·Атолы