wd wp Пошук:

Суфозія

Суфозія — вынас дробных мінеральных часціц пароды вадой, што праз яе праходзіць. Працэс блізкі да карсту, аднак суфозія — працэс пераважна фізічны, і таму далейшае разбурэнне часціц пароды не адбываецца.

Суфозія прыводзіць да прасядання вышэйлеглай тоўшчы і ўтварэння ўпадзін (суфазійных варонак, блюдцаў, упадзін) дыяметрам да 10 і нават 100 метраў, а таксама пячор. Іншым вынікам працэсу можа быць змена грануламетрычнага складу парод (як схільных да фільтрацыі вадою, так і водатрывалых).

Найбольш пашырана суфозія ў вобласці распаўсюджання лёсаў і лёсападобных суглінкаў (у Беларусі, напрыклад, гэта Аршана-Магілёўская раўніна, Горацка-Мсціслаўская раўніна), пад схіламі далін рэк, часта па хадах жывёл, што рыюць. Адной з неабходных умоў суфозіі з’яўляецца наяўнасць у пародзе як буйных часціц, што ўтвараюць нерухомы каркас, так і дробных, якія якраз і вымываюцца. Вынас часціц пачынаецца толькі пры пэўных значэннях напору вады, ніжэй за якія адбываецца толькі фільтрацыя.

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Геалагічныя працэсы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты