wd wp Пошук:

Суурэ-Яані

Су́урэ-Я́ані[3] (эст.: Suure-Jaani) — унутрываласны горад у цэнтральнай частцы Эстоніі, у воласці Пых’я-Сакала павета Вільяндзімаа. Да адміністрацыйнай рэформы мясцовых самакіраванняў Эстоніі 2017 года быў адміністрацыйным цэнтрам воласці Суурэ-Яані.

У 1950—1959 гадах быў цэнтрам Суур-Яніскага раёна.

Гісторыя

У 1923 годзе Суурэ-Яані атрымаў статус гарадскога пасёлка, у 1938 годзе — правы горада. Акупаваны нямецкімі войскамі 11 ліпеня 1941 года. Вызвалены 23 верасня 1944 года савецкімі войскамі падчас Талінскай аперацыі — 1-й ударнай арміяй.

Памятныя мясціны

Мемарыяльны музей кампазітараў Артура і Вілема Капаў. У іх гонар кожны год у горадзе праводзяцца музычныя фестывалі.

Зноскі

  1. Statistical Database of Statistics Estonia Праверана 11 снежня 2018.
  2. Дэпартамент статыстыкі Эстоніі — 1991. Праверана 27 мая 2015.
  3. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн. — карта Эстоніі
Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вільяндзімаа
Катэгорыя·Гарады Эстоніі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара