wd wp Пошук:

Сутыкненні паміж Гуджы і Гідэо

Сутыкненні паміж Гуджы і Гідэо — тэрытарыяльны канфлікт паміж жыхарамі эфіопскіх зон Гуджы (штат Аромія) і Гідэо (Вобласць Народнасцяў Паўднёвай Эфіопіі), дзе пражываюць аднайменныя аромскі клан і этнічная група. Сутыкненні прывялі да ўцёкаў 800 тысяч чалавек. Урад прымусіў бежанцаў вярнуцца ў свае дамы, нягледзячы на пагрозу для жыцця, часта адмаўляючы ім у доступе да гуманітарнай дапамогі. Супрацьстаянне працягвалася ў перыяд з красавіка па чэрвень 2018 года[1].

Зноскі

  1. Shadow falls over Ethiopia reforms as warnings of crisis go unheeded(нявызн.), The Guardian (14 March 2019). Праверана 7 April 2019.
Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Канфлікты 2018 года
Катэгорыя·Міжэтнічныя канфлікты
Катэгорыя·Грамадзянскі канфлікт у Эфіопіі
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы