Сутыкненні паміж Гуджы і Гідэо — тэрытарыяльны канфлікт паміж жыхарамі эфіопскіх зон Гуджы (штат Аромія) і Гідэо (Вобласць Народнасцяў Паўднёвай Эфіопіі), дзе пражываюць аднайменныя аромскі клан і этнічная група. Сутыкненні прывялі да ўцёкаў 800 тысяч чалавек. Урад прымусіў бежанцаў вярнуцца ў свае дамы, нягледзячы на пагрозу для жыцця, часта адмаўляючы ім у доступе да гуманітарнай дапамогі. Супрацьстаянне працягвалася ў перыяд з красавіка па чэрвень 2018 года[1].