wd wp Пошук:

Суратхані

Суратхані[4] (тайск.: สุราษฎร์ธานี) — горад у аднайменнай правінцыі на поўдні Тайланда, пры ўпадзенні ракі Тапі ў бухту Бандон, за 640 км на паўднёвы захад ад Бангкока. Суратхані з’яўляецца цэнтрам горназдабыўной прамысловасці і лесагандлю. Порт горада з’яўляецца важнай рыбалавецкай гаванню.

Вакол горада размешчаны плантацыі какосавых пальмаў. За 30 км на захад ад горада размешчаны аэрапорт, які выкарыстоўваецца для транзіту на востраў Самуй, з якім Суратхані звязваюць паромныя зносіны. Чыгуначная станцыя Суратхані на паўднёвай лініі чыгункі, якая злучае Бангкок з Паўднёвым Тайландам, знаходзіцца за 15 км ад горада.

Зноскі

  1. http://www.suratcity.go.th/%e0%b8%82%e0%b9%89%e0%b8%ad%e0%b8%a1%e0%b8%b9%e0%b8%a5%e0%b9%80%e0%b8%97%e0%b8%a8%e0%b8%9a%e0%b8%b2%e0%b8%a5/%e0%b8%82%e0%b9%89%e0%b8%ad%e0%b8%a1%e0%b8%b9%e0%b8%a5%e0%b8%97%e0%b8%b1%e0%b9%88%e0%b8%a7%e0%b9%84%e0%b8%9b/
  2. http://info.dla.go.th/public/surveyInfo.do?cmd=surveyForm&orgInfoId=6985
  3. http://stat.dopa.go.th/stat/statnew/statTDD/views/showZoneData.php?rcode=8499&statType=1&year=60
  4. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15: Следавікі — Трыо. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15), ISBN 985-11-0035-8. — карта Тайланда
Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Гарады Тайланда
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара