wd wp Пошук:

Супраціўленне на мосце Нэньцзян

Супраціў на мосце Нэньцзян — бой за мост на рацэ Нуньцзян паміж войскамі Кітайскай рэспублікі і Японскай імперыі, што адбыўся ў час японскага ўварвання ў Маньчжурыю.

Пасля Мукдэнскага інцыдэнту Чан Кайшы забараніў кітайскім войскам у Маньчжурыі аказваць супраціў японскім захопнікам. Губернатар паўночна-ўсходняй правінцыі Хэйлунцзян генерал Ма Чжаньшань не падначаліўся загаду і паспрабаваў вымінуць пранікненне праціўніка ў сваю правінцыю, падарваўшы стратэгічна важны мост праз раку Нуньцзян. 4 лістапада для паправы прыбыў атрад з 800 японскіх салдатаў. Хто першы адкрыў агонь, невядома: бакі вінавацілі адзін аднаго. Страляніна працягвалася 3 гадзіны, пасля чаго кітайцы адступілі. Бой адзначыў пачатак Хэйлунцзянскай кампаніі, падчас якой адбылося яшчэ некалькі бітваў. Пасля аказанага супраціву Чжаньшань стаў нацыянальным героем, у яго шэрагі ўліліся новыя добраахвотнікі, якія пазней вялі партызанскую вайну супраць Маньчжоў-го.

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з вікі-разметкай у малюнку карткі
Катэгорыя·Канфлікты 1931 года