wd wp Пошук:

Сумчаты крот

Сумчаты крот[1] (Notoryctes typhlops), торбакрот[2] — від з роду сумчатых кратоў аднайменнага сямейства. Эндэмік Аўстраліі.

Апісанне

Даўжыня цела 12,1-15,9 см, вага — 40-70 г. Хвост — 2,1-2,6 см. Цела пакрыта кароткай, гладкай поўсцю, звычайна крэмава-белага колеру, але вокісы жалеза ў зямлі часта афарбоўваюць яе ў чырванавата-карычневы колер. Нос і рот карычнявата-ружовыя. Вібрысы адсутнічаюць. Канічнай формы галава пераходзіць у цела. Кароткія ногі вельмі моцна развітыя і забяспечаныя двума пальцамі з кіпцюрамі. Спіна, пыса і хвост часткова не пакрытыя поўсцю, скура пакрытая рагавымі ўтварэннямі. Адсутнічаюць органы зроку. Абедзве слёзныя залозы і вомераназальны орган добра развітыя. Верагодна, слёзныя залозы чысцяць нос і вомераназальны орган і ўвільгатняюць іх. Вушы пакрытыя поўсцю і не маюць вушной ракавіны. Жывёлы могуць чуць гукі ў нізкім дыяпазоне частот. Насавыя адтуліны — маленькія, вертыкальныя разрэзы, размешчаныя непасрэдна ў ніжняй частцы пысы. Мозг развіты вельмі дрэнна. Залозы сакрэцыі і нюх добра развітыя. Нюх, верагодна, грае важную ролю.

У сумчатага крата няма пастаяннай тэмпературы цела, яна вагаецца ад 15 да 30°.

Зноскі

  1. Ілюстрацыя да арт. Сумчатыя // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15: Следавікі — Трыо. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15), ISBN 985-11-0035-8.
  2. Назовы жывёл. Менск: Інбелкульт, 1927.. slounik.org.
Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта
Катэгорыя·Віды з няясным статусам
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Сумчатыя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара