wd wp Пошук:

Сумежны мост

Сумежны мост (руск.: Сме́жный мост) — аўтадарожны бэлечны мост цераз Крукаў канал у Адміралцейскім раёне Санкт-Пецярбурга, злучае Спаскі і Пакроўскі астравы. Аб’ект культурнай спадчыны Расіі рэгіянальнага значэння.

Размешчаны па няцотнай (паўночнай) набярэжнай Фантанкі паміж дамамі 141 і 143, у месцы зліцця Фантанкі і Крукава канала. Вышэй па цячэнні знаходзіцца Стара-Мікольскі мост. Бліжэйшая станцыя метрапалітэна (1,3 км) — «Тэхналагічны інстытут». Назва моста вядомая з 1820 года і звязана з характарам яго размяшчэння (злучае набярэжную Фантанкі цераз Крукаў канал). У XIX стагоддзі існавалі назвы Мікольскі Набярэжны мост (1821—1822) і Злучальны мост (1849—1875), бо мост злучаў Спаскую і Каломенскую часткі.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Стальныя масты
Катэгорыя·З’явіліся ў 1787 годзе
Катэгорыя·Масты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Масты цераз Крукаў канал
Катэгорыя·Аб’екты культурнай спадчыны Расіі