wd wp Пошук:

Сумбат Аракелавіч Асрыеў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Асрыеў. Сумбат Аракелавіч Асрыеў (15 верасня 1906, Нор Шэн, цяпер Мартунінскі раён, Нагорна-Карабахская Рэспубліка — 27 верасня 1981) — азербайджанскі і беларускі архітэктар.

Біяграфія

Скончыў у 1931 годзе Азербайджанскі політэхнічны інстытут. Працаваў у праектных арганізацыях Баку. Член Саюза архітэктараў СССР з 1934 годзе. Член КПСС з 1941 года. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.

Працаваў намеснікам галоўнага архітэктара Дзяржархбудкантролю курортаў Сочы, начальнікам праектна-каштарыснага аддзела трэста «Сочыспецбуд», Ваенпраекта БВА, з 1971 па 1973 г. — старэйшым інжынерам у Белкамунпраекце.

Творчасць

Асноўныя працы: праекты планіровак машынна-трактарных станцый, калгасаў і саўгасаў Азербайджанскай ССР (19311941, у аўтарскім калектыве), раёна індывідуальнай забудовы ў Сочы, рэканструкцыі жылых пасёлкаў ЧБВА (1952—1967, у аўтарскім калектыве).

Узнагароды

Узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі, медалямі.

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Нарадзіліся 15 верасня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Памерлі 27 верасня
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За баявыя заслугі»
Катэгорыя·Архітэктары Азербайджана
Катэгорыя·Супрацоўнікі Ваенпраекта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Азербайджане
Катэгорыя·Архітэктары XX стагоддзя
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1906 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Шушынскім павеце
Катэгорыя·Члены КПСС
Катэгорыя·Памерлі ў 1981 годзе
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Архітэктары паводле алфавіта
Катэгорыя·Супрацоўнікі Белкамунпраекта
Катэгорыя·Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Архітэктары Беларусі
Катэгорыя·Члены Саюза архітэктараў СССР
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без партрэтаў