wd wp Пошук:

Судзімонт Доргевіч

Судзімонт Доргевіч (1390-я[1] — пасля 1440[1]) — літоўскі баярын, вялікі чашнік літоўскі (згадв. 1409), староста крэўскі (1433—1434).

Верагодна, стрыечны брат Радзівіла Осцікавіча[1]. Служыў вял. кн. Вітаўту пры якім і ўзвысіўся. Падчас феадальнай вайны (1432—1437) прыхільнік Жыгімонта Кейстутавіча. За службу вял. князям атрымаў шэраг маёнткаў, бо́льшая частка якіх была вылучана са складу Лагойскага княства[2]. Так, 15 жніўня 1434 Судзімонт атрымаў сёлы Хожава, Палачаны, Лучаны і двор над ракой Качутай (Лучаны і рака Качута не лакалізаваны). У 1440-х атрымаў таксама 22 сялянскія службы («человеков») са складу Аболецкай воласці[3].

На дакуменце 1434 захавалася пячатка Судзімонта з яго кляйном (геральдычным знакам).

У шлюбе з невядомай на імя і паходжанне жонкай, меў трох сыноў — Алехну, Міхаіла і Івашку.

Памяць

Герб Смалявічаў

У 1998 годзе Смалявічам, упершыню згаданым каля 1448 года як уладанне Доргевіча, нададзены герб, у правым чырвоным полі якога выяўлены срэбны знак Судзімонта.

Зноскі

  1. 1 2 3 Насевіч В. Л. Генеалагічныя…
  2. У складзе…
  3. Насевіч В. Л. Лукомль і…

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Судзімонтавічы
Катэгорыя·Баяры літоўскія
Катэгорыя·Старосты крэўскія
Катэгорыя·Судзімонтавічы
Катэгорыя·Памерлі ў 1440 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Прыхільнікі Жыгімонта Кейстутавіча
Катэгорыя·Чашнікі вялікія літоўскія
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1390 годзе