wd wp Пошук:

Субантарктычны пояс

Субантарктычны пояс, cубантарктыка — прыродны геаграфічны пояс у Паўднёвым паўшар’і, які мяжуе з антарктычным поясам (Антарктыкай) на поўдні і ўмераным поясам на поўначы.

Увесь пояс - акіянічны, з мноствам невялікіх астравоў. Выразных межаў пояс не мае. Паўднёвая мяжа - паўночная частка або мяжа Паўднёвага акіяна (Плынь Заходніх вятроў), на поўначы да субантарктычных астравоў часам адносяць Трыстан-да-Кунья і Амстэрдам з умераным марскім кліматам. Мяжа паміж 65-67 ° і 58-60 ° паўднёвай шыраты. Пояс характарызуецца моцнымі вятрамі, атмасфернымі ападкамі - каля 500 мм у год. У паўночнай частцы пояса ападкаў больш.

Флора і фаўна ўласцівыя і антарктычнаму поясу, і ўмеранаму, але ёсць і эндэмічныя віды. Воды багатыя на рыбу, крыль і планктон, распаўсюджаныя кіты, ля астравоў - цюлені і пінгвіны.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (1):
Катэгорыя·Геаграфічныя паясы