wd wp Пошук:

Стэфан Гротхёйс

Стэфан Гротхёйс (нідэрл.: Stefan Groothuis, нар. 23 лістапада 1981) — галандскі канькабежац-спрынтар, чэмпіён Алімпійскіх гульняў 2014 года на дыстанцыі 1000 метраў, чэмпіён свету ў спрынтарскім мнагабор’і і на дыстанцыі 1000 метраў у 2012 годзе, шматразовы чэмпіён Нідэрландаў у спрынце і на 1000 м, уладальнік Кубка свету на 1000 м ў сезоне 2010/ 2011 гадоў.

Спартыўная кар’ера

У чэмпіянатах Нідэрландаў удзельнічае з 2001 года, але першыя перамогі пачаў атрымліваць у 2006 годзе, калі выйграў нацыянальны чэмпіянат па спрынтарскім шматбор’і.

Удзельнічаў на Алімпійскіх гульнях 2006 года ў Турыне на дыстанцыі 1000 метраў і стаў 8-м. На Алімпійскіх гульнях 2010 года ў Ванкуверы стаў чацвёртым на 1000 метраў і 16-м на 1500 м.

У 2011 годзе на чэмпіянаце свету па асобных дыстанцыі ў Інцэле стаў бронзавым прызёрам на 1000 м. У 2012 годзе стаў чэмпіёнам свету ў спрынтарскім мнагабор’і і чэмпіёнам на дыстанцыі 1000 метраў.

Рэкорд свету

У 2012 годзе на чэмпіянаце свету па спрынце пабіў сусветны рэкорд Джэрэмі Уотэрспуна 9-гадовай даўніны па суме спрынтарскага мнагабор’я з вынікам 136.810 ачкоў.[1]

Зноскі

  1. НА ЧЕМПИОНАТЕ МИРА УСТАНОВЛЕНО ЧЕТЫРЕ МИРОВЫХ РЕКОРДА

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Канькабежцы на зімовых Алімпійскіх гульнях 2006 года
Катэгорыя·Алімпійскія чэмпіёны па канькабежным спорце
Катэгорыя·Канькабежцы на зімовых Алімпійскіх гульнях 2014 года
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Чэмпіёны свету па канькабежным спорце
Катэгорыя·Канькабежцы паводле алфавіта
Катэгорыя·Канькабежцы на зімовых Алімпійскіх гульнях 2010 года
Катэгорыя·Алімпійскія чэмпіёны ад Нідэрландаў
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1981 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Эмпэ
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Канькабежцы Нідэрландаў
Катэгорыя·Нарадзіліся 23 лістапада
Катэгорыя·Чэмпіёны зімовых Алімпійскіх гульняў 2014 года