wd wp Пошук:

Стэркулія

Sterculia setigera
Sterculia pruriens

Стэркулія[3] (Sterculia) — род раслін сямейства мальвавых, які ўключае ў сябе каля 200-300 відаў дрэў, якія растуць у трапічных абласцях планеты. Як дэкаратыўную расліну культывуюць стэркулію платаналістую.

Апісанне

Вечназялёныя лістападныя дрэвы вышынёй да 30 метраў. Лісце чаргаванае, простае ці складанае. Кветкі часта з непрыемным пахам, дробныя, часам буйныя, зеленаватыя, ярка-чырвоныя, у мяцёлчатых суквеццях. Плод - лістоўка. Драўніну выкарыстоўваюць для вырабу паперы, насенне - сурагат кавы.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Стэркулія/Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15)., С.233
Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Флора Еўразіі
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Мальвавыя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Флора Афрыкі