wd wp Пошук:

Стыў Бушэмі

Стывен Вінсент Бушэмі (англ.: Steven Vincent Buscemi; нар. 13 снежня 1957, Бруклін, Нью-Ёрк, ЗША) — амерыканскі акцёр, рэжысёр. Лаўрэат прэмій «Эмі» і «Залаты глобус». Вядомасць Бушэмі прынеслі такія фільмы, як «Развітальныя позіркі» (1986), «Нью-Ёркскія гісторыі» (1989), «Таямнічы цягнік» (1989), «Шалёныя сабакі» (1992), «Адчайны» (1995), «Паветраная» турма" (1997), «Армагедон» (1998), «Шэрая зона» (2001), «Прывідны свет» (2001), «Буйная рыба» (2003) і «Смерць Сталіна» (2017). Ён таксама вядомы па супрацоўніцтве з братамі Коэн, у якіх зняўся ў фільмах «Скрыжаванне Мілера» (1990), «Бартан Фінк» (1991), «Падручны Хадсакера» (1994), «Фарга» (1996) і «Вялікі Лябоўскі» 1998).

На тэлебачанні Бушэмі вядомы дзякуючы ролі Энаха «Накі» Томпсана ў крымінальным тэлесерыяле «Падпольная імперыя» (2010—2014), якая прынесла яму прэмію «Залаты глобус», дзве прэміі Гільдыі кінаакцёраў ЗША, а таксама дзве намінацыі на «Эмі».

Бушэмі дэбютаваў у якасці рэжысёра ў 1996 годзе, з фільмам «Пад шатамі крон». Ён таксама зняў фільмы «Зверафабрыка» (2000), «Самотны Джым» (2005) і «Інтэрв’ю» (2007), і эпізоды такіх серыялаў, як «Забойны аддзел», «Клан Сапрана», «Турма Оз», «Студыя 30» і «Сястра Джэкі».

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #129579769 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 26 красавіка 2014.
  2. http://www.tvrage.com/person/id-48134/Steve+Buscemi
  3. http://www.aveleyman.com/ActorCredit.aspx?ActorID=2420
  4. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #129579769 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.
  5. http://www.tvrage.com/Orange_is_the_New_Black/episodes/1065344590
Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 13 снежня
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі «Незалежны дух»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Брукліне
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1957 годзе