wd wp Пошук:

Стыў Ірвін

Стыў Роберт Ірвін (22 лютага 1962 — 4 верасня 2006) — папулярны аўстралійскі натураліст, тэлежурналіст і аўтар шматлікіх фільмаў аб жывой прыродзе. Уладальнік заапарка Australia Zoo у г. Бірва (Квінсленд).

Біяграфія

Стыў Ірвін нарадзіўся ў аўстралійскім штаце Вікторыя ў 1962 годзе. Яго бацька стварыў парк рэптыліяў у штаце Квінсленд у 1970-я гады мінулага стагоддзя.

Стыў Ірвін пачынаў з таго, што з дзяцінства лавіў кракадзілаў у наваколлях Квінсленда для парка рэптылій яго бацькоў.

З 1991 года Стыў Ірвін працягнуў сямейны бізнес і неўзабаве стварыў першыя серыі фільму «Паляўнічы на кракадзілаў» («The Crocodile Hunter»), які стаў папулярным у 120 краінах свету. Упершыню праграма «Паляўнічы на кракадзілаў» выйшла ў эфір у 1992 годзе. Стыў здолеў ператварыць свой імідж бясстрашнага і поўнага запалу аматара павывучаць фаўну ў блізкім кантакце ў гандлёвую марку, і яго серыял з вялікім поспехам ішоў па канале Discovery.

Неаднаразова Ірвін трапляў у сітуацыі, калі яго жыццё літаральна вісела на валасінцы. У яго была вялікая колькасць раненняў, атрыманых пры кантактах з жывёламі.

Нягледзячы ні на што, Стыў Ірвін працягваў здымаць фільмы, сярод якіх таксама «Crok Files», «The Crocodile Hunter Diaries» («Дзённікі паляўнічага за кракадзіламі»).

4 верасня 2006 года на здымках чарговай тэлеперадачы Стыў Ірвін трагічна загінуў, атрымаўшы смяротны ўдар ската-хвастакола ў вобласць сэрца і лёгкіх.

Зноскі

  1. 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #130503398 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 26 красавіка 2014.
  2. Steve Irwin // Find a Grave — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. http://www.theage.com.au/articles/2006/09/04/1157222051494.html

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Памерлі ў Аўстраліі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў 2006 годзе
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без альма-матар
Катэгорыя·Нарадзіліся 22 лютага
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1962 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі 4 верасня
Катэгорыя·Тэлевядучыя Аўстраліі
Катэгорыя·Ахвяры жывёл
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў штаце Вікторыя