wd wp Пошук:

Стрэлкавы пядзенік

Стрэлкавы пядзенік (Gagitodes sagittata ці Perizoma sagittata) — від матылькоў сямейства пядзенікаў.

Арэал

Сустракаецца ва Усходняй Азіі, у тым ліку ў Японіі, Карэі і Кітаі, а таксама ў Цэнтральнай і Паўночнай Еўропе. У Беларусі вядомы па выпадковым залётам.[1]

Апісанне

Размах крылаў 26-34 мм. Цела матылька карычневае. Асноўны тон верху пярэдняга крыла ад чырванавата-карычневага да цёмна-карычневага са светлымі разводамі.[1] Лёт з ліпеня па жнівень у залежнасці ад мясцовасці.

Лічынкі кормяцца раслінамі роду пылюшнік (Thalictrum).

Ахова

Від уключаны ў Чырвоныя кнігі Беларусі, Маскоўскай вобласці Расіі, Усходняй Фенаскандыі (Германія) і Швецыі.[1]

Зноскі

  1. 1 2 3 Стрэлкавы пядзенік у Чырвонай кнізе Беларусі Архівавана 3 снежня 2012. (руск.)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без ITIS
Катэгорыя·Чырвоная кніга Беларусі
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта
Катэгорыя·Пядзенікі