Стрэлкавы пядзенік (Gagitodes sagittata ці Perizoma sagittata) — від матылькоў сямейства пядзенікаў.
Сустракаецца ва Усходняй Азіі, у тым ліку ў Японіі, Карэі і Кітаі, а таксама ў Цэнтральнай і Паўночнай Еўропе. У Беларусі вядомы па выпадковым залётам.[1]
Размах крылаў 26-34 мм. Цела матылька карычневае. Асноўны тон верху пярэдняга крыла ад чырванавата-карычневага да цёмна-карычневага са светлымі разводамі.[1] Лёт з ліпеня па жнівень у залежнасці ад мясцовасці.
Лічынкі кормяцца раслінамі роду пылюшнік (Thalictrum).
Від уключаны ў Чырвоныя кнігі Беларусі, Маскоўскай вобласці Расіі, Усходняй Фенаскандыі (Германія) і Швецыі.[1]