wd wp Пошук:

Стрэлачны перавод

Злучэнні чыгуначных пуцей на станцыі Франкфурт

Стрэлачны пераводпрыстасаванне, якое служыць для пераводу рухомага састава з аднаго пуці на другі.

Для злучэння недалёка размешчаных пуцей робіцца з’езд, які складаецца з двух стрэлачных пераводаў і злучальнага пуці (нескарочанага ці скарочанага) паміж імі. Для пераходу з аднаго пуці на другі цягнікоў, рушачых у розных напрамках, кладуць паслядоўна два з’езды, а пры пэўных умовах — перакрыжаваны з’езд.

Пры злучэнні некалькіх паралельных пуцей стрэлачныя пераводы размяшчаюць адзін за адным на агульным пуці, які атрымаў назву стрэлачнай вуліцы.

Глухім перасячэннем называецца ўзаемнае перасячэнне двух рэйкавых пуцей, якія ляжаць на адным узроўні. У залежнасці ад вугла, пад якім перасякаюцца пуці, бываюць прамавугольныя і косавугольныя.

Пры рамонце землянога палатна пад адным з пуцей, пры пераходзе двухпутнай лініі цераз аднапутны мост і ў некаторых падобных выпадках, цягнікі рухаюцца па кожным пуці без пераходу з аднае рэйкавай каляі на другую — прымяняецца спляценне пуцей.

Гісторыя

Стрэлкі з чыгуннымі рэйкамі, зробленыя Трэвітыкам каля 1803 года.

Канструяванне стрэлак пачалося ў вугальных шахтах. Пры першых чыгунных вуглавых стрэлках Джона Кёра(англ.) бел. 1776 года ваганетку ў патрэбным напрамку цягнулі людзі або жывёлы. У 1797 годзе Джон Кёр упершыню апісвае канструкцыю з рухомым язычком[1]. У 1832 годзе ўпершыню ўпамінаецца патэнт на стрэлачны перавод Чарльза Фокса (1810–1874, Англія). На фотаздымку справа паказана канструкцыя Рычарда Трэвітыка, прызначаная для тады яшчэ безабадковых колаў, аднак яна ўжо мае ўсе пазнейшыя элементы язычковай стрэлкі.

Для розных сітуацый і мэт былі створаны адмысловыя віды канструкцый. На сёння найбольш пашырана каструкцыя язычковай стрэлкі, якая замяніла буксірны перавод, мабыць, упершыню ў 1852 годзе на Гановерскай дзяржаўнай чыгунцы.

Спачатку кожная чыгуначная адміністрацыя выкарыстоўвала свае ўласныя канструкцыі пераводаў. Напрыклад, у Германіі такое становішча захоўвалася нават пасля фарміравання ў землях дзяржаўных чыгуначных адміністрацый. Пры аб’яднанні чыгуначных сетак і цэнтралізацыі іх кіравання ўзнікала пільная патрэба ў скарачэнні колькасці разнастайных і не ўзаемазамяняльных дэталей.

Ілюстрацыя прынцыпу работы стрэлачнага перавода

Гл. таксама

Зноскі

  1. John Curr, The Coal Viewer, and the Engine Builder’s Practical Companion, (John Northall,1797).

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з нямецкай
Катэгорыя·Пуцявая гаспадарка