wd wp Пошук:

Страчок

Страчок[1], Глузд[2] (Gyromitra) — род сумчатых грыбоў сямейства Дысцынавыя (Discinaceae).

Апісанне

Пладовыя целы (апатэцыі) шапкавыя. Шапка няправільна-акруглая, звіліста-маршчакаватая (у смарчка асенняга — лопасцева-седлападобная), з глыбокімі складкамі, у выглядзе камячка змятага аксаміту, каштанава-карычневая, часта з прырослым да ножкі краем, пустая. Ножка звычайна кароткая, няправільных абрысаў, пустая, крохкая, белая, часам з фіялетавым адценнем. Споры эліпсоідныя, гладкія, бясколерныя, з дзвюма каплямі масла на канцах.

Пашырэнне і экалогія

Пашыраны ва ўмераным поясе Паўночнага паўшар’я, у т. л. на Беларусі. Сапратрофы. Растуць пераважна на пясчанай глебе ў хваёвых лясах.

Віды

Адрозніваюцца 3 віды; страчок гіганцкі (Gyromitra gigas) і страчок звычайны (Gyromitra esculenta) — вясеннія грыбы, страчок асенні (Gyromitra infula) пладаносіць увосень.

Спажыванне

Умоўна ядомыя грыбы, спажываюцца сушаныя. Часта іх блытаюць з ядомымі смаржкамі (Morchella spp.).

Зноскі

  1. Страчок // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15)., С.204
  2. Грыбы і грыбная кулінарыя : папулярны энцыклапедычны даведнік / Галіна Сяржаніна, Іван Яшкін. — Мінск : Беларуская асацыяцыя кулінараў, 2005. — 387с., [24] л. каляр. iл. ; 24 см. — На вокладцы аўтары не паказаны. — Бібліяграфія: с. 343—350. — Алфавітныя паказчыкі: с. 351—385. — 1000 экз. — ISBN 985-6081-34-3.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Роды грыбоў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Артыкулы без спасылкі на Віківіды
Катэгорыя·Аскаміцэты
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без ITIS
Катэгорыя·Грыбы паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак