wd wp Пошук:

Стральчатка шчаўевая

Стральчатка шчаўевая (Acronicta rumicis) — матылёк з сямейства совак. Пашкоджвае ўсе пладовыя, ягадныя і многія агароднінныя культуры.

Біялагічнае апісанне

Крылы матылька цёмна-шэрага або светла-шэрага колеру, вонкавым выглядам ён нагадвае соўку. Размах крылаў 34-40 мм[1].

Вусень даўжынёй 38 мм[2], густа пакрыта доўгімі чорнымі валасінкамі, касымі белымі і чырвонымі плямамі і палоскамі на целе, вельмі падобная на гусеніцу залатагузкі. Кукалка цёмна-бурая, у тонкім павуцінным шэрым кокане. Матылі адкладаюць купкі яек на лісце. За месяц вусень вырастае да 40 мм даўжынёй і, прымацаваўшыся да галін і ствала, пляце кокан, усярэдзіне якога ператвараецца ў кукалку. Праз 12-15 дзён з кукалкі выходзіць матылёк. За год развіваецца два пакалення матылькі. Гусеніцы першага пакалення шкодзяць з канца мая да ліпеня, другога - у жніўні і верасні. Значны ўрон наносяць сеянцам, гадавальнікам і маладым садам, аб’ядаючы лісце пладовых дрэў, у выніку чаго спыняецца прырост і прышчэпа не развіваецца. Часта сустракаецца на шчаўі.

Від распаўсюджаны амаль па ўсёй Еўропе, за выключэннем паўночна-заходняй і паўночнай Скандынавіі і поўначы Расіі, сустракаецца ў Паўночна-Заходняй Афрыцы, Малой Азіі, на Блізкім Усходзе, Кіпры, Каўказе, на поўначы ад Урала і Заходняй Сібіры да Далёкага Усходу. Матылькі жывуць у розных біятопах і паўсюль шматлікія.

Зноскі

  1. Michael Fibiger, László Ronkay, Axel Steiner & Alberto Zilli: Noctuidae Europaeae Volume 11 Pantheinae, Dilobinae, Acronictinae, Eustrotiinae, Nolinae, Bagisarinae, Acontiinae, Metoponiinae, Heliothinae and Bryophilinae. 504 S., Entomological Press, Sorø 2009 ISBN 978-87-89430-14-0
  2. Heiko Bellmann: Der Neue Kosmos Schmetterlingsführer, Schmetterlinge, Raupen und Futterpflanzen, Franckh-Kosmos Verlags-GmbH & Co, Stuttgart 2003, ISBN 3-440-09330-1.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта
Катэгорыя·Насякомыя Еўразіі
Катэгорыя·Насякомыя Афрыкі
Катэгорыя·Соўкі
Катэгорыя·Жывёлы, апісаныя ў 1758 годзе