Страж крэсова ці Таварыства стражы крэсовай (польск.: Straż Kresowa, Towarzystwo Straży Kresowej) — грамадзка-палітычная арганізацыя ў 1920-я гадоў, створаная з мэтай абароны польскіх інтарэсаў на т. зв. «усходніх крэсах».
Ставіла сваёй мэтай адраджэнне польскага грамадзкага, палітычнага, гаспадарчага і культурнага жыцця на тэрыторыі т. зв. «усходніх крэсаў» праз стварэнне на месцахпольскіх грамадзка-гаспадарчых арганізацыяў. Падвяргалася вострай крытыцы з боку беларускіх нацыянальных арганізацыяў як сродак правядзеньня ўрадавай палітыкі палянізацыі.