Стоўнхендж (анг. Stonehenge, літар. «Каменны хендж») — занесенае ў спіс Сусветнай спадчыны каменнае мегалітычнае збудаванне (кромлех) на Солсберыйскай раўніне ў графстве Уілтшыр (Англія). Прыкладна за 130 км на паўднёвы захад ад Лондана.
Першыя даследчыкі звязвалі пабудову Стоўнхенджа з друідамі, раскопкі, аднак, адсунулі час стварэння Стоўнхенджа да новакаменнага і бронзавага вякоў. Сучасная датыроўка элементаў Стоўнхенджа, заснаваная на радыевугляродным метадзе, вылучае наступныя фазы стварэння: