wd wp Пошук:

Стоцкі сельсавет

Сто́цкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Свіслацкага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — вёска Стокі.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Ялоўскі сельсавет у складзе Свіслацкага раёна Беластоцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Ялоўка. З 20 верасня 1944 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 8 ліпеня 1950 года пасля дэмаркацыі мяжы з ПНР, цэнтр спельсавета перанесены ў вёску Стокі, сельсавет перайменаваны ў Стоцкі. 16 ліпеня 1954 года сельсавет скасаваны, тэрыторыя далучана да Нязбодзіцкага сельсавета[1].

На 1 студзеня 1941 года ў склад сельсавета ўваходзілі 19 населеных пунктаў, насельніцтва сельсавета складала 2785 чалавек.

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гродненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Свіслацкага раёна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1954 годзе
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат