wd wp Пошук:

Сторна

Сторна (італ.: storno — перавод на іншы рахунак, адвод; ад stornare — паварочваць назад) — у агульным сэнсе вяртанне да ранейшага значэння пэўнага эканамічнага паказчыка; напрыклад, сторна плацеж — вяртанне авансавага плацяжа ў выпадку анулявання дагавора.

Старнавальная праводкау бухгалтарскім уліку — бухгалтарская праводка, прызначаная, звычайна, для выпраўлення ранейшай памылковай праводкі. Звычайна ўжываецца так званае адмоўнае сторна, пры якім для выпраўлення памылковай праводкі робіцца дадатковая праводка на адпаведную суму, але з адмоўным знакам. Каб вылучыць адмоўныя сумы, іх пішуць чырвонымі чарніламі, таму адмоўнае сторна і метад выпраўлення памылак праз сторна часам завуць чырвоным сторна. Часцей замест чырвоных чарніл адмоўныя сумы абводзяць прамавугольнай рамкай. Метад чырвонага сторна распрацаваны расійскім бухгалтарам-практыкам А. А. Берэці ў 1889 годзе. Страхавое сторна[1] у страхаванні — паказчык, які характарызуе памяншэнне страхавога партфеля дзейсных дагавораў доўгатэрміновага страхавання жыцця на вызначаную справаздачную дату. У гэты паказчык могуць уключацца датэрмінова спыненыя дагаворы ў сувязі з неаплатай страхавых узносаў з правам і без права страхавальніка на атрыманне выкупной сумы, а таксама ў сувязі са смерцю застрахаваных; дагаворы, якія скончыліся ў сувязі з канцом тэрміна страхавання ці наступленнем абумоўленай падзеі. Для сторна можа вылічацца адносны паказчык – адносіны колькасці дагавароў, якія складаюць сторна, да разліковага страхавога партфеля. Зноскі

  1. Ефимов С. Л. Энциклопедический словарь. Экономика и страхование. — М.: Церих-ПЭЛ, 1996.
Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Бухгалтарскі ўлік
Катэгорыя·Страхавыя тэрміны