wd wp Пошук:

Стаўрас Хрыстафарыдзіс

Стаўрас Хрыстафарыдзіс (грэч.: Σταύρος Χριστοφορίδης) — грэчаскі біятланіст, удзельнік двух Алімпійскіх гульняў.

Біяграфія

Нарадзіўся ў вёсцы Ноес, якая зараз з’яўляецца часткай горада Ротэнбург, у Саксоніі. Пачаў займацца біятлонам у 1990 годзе і з таго часу ўваходзіць у склад нацыянальнай каманды. Жыве ў грэчаскім горадзе Драма, трэніраваўся ў Верыі. Выступаў за спартыўны клуб «Драма».

Кар’ера

Першым міжнародным стартам для грэка стала індывідуальная гонка на этапе Кубка свету ў аўстрыйскім Бад-Гаштайне ў 1993 годзе, дзе ён фінішаваў 132-м са 136 удзельнікаў. На працягу 15 гадоў, за выключэннем сезону 1996/1997, выступаў на этапах Кубка свету. Лепшым вынікам з’яўляецца 73-е месца ў індывідуальнай гонцы на чэмпіянаце свету 2003 года ў Ханты-Мансійску.

Удзельначаў у трох чэмпіянах Еўропы (2000, 2001, 2007). У палове гонак не фінішаваў, лепшым стала 57-е месца ў спрынце ў 2000 годзе ў польскім Касцеліска.

У Кубку Еўропы ўпершыню выступіў у 2003 годзе. Лепшы вынік — 7-е месца ў спрынце ў балгарскім Банска ў сезоне 2008/2009.

Двойчы (2002, 2006) прымаў удзел у Алімпійскіх гульнях. Лепшы вынік — 83-е месца ў спрынце на трасах Чэзана-Сан-Сікарыё ў 2006 годзе.

Апошнім выступам на міжнародных спаборніцтвах па біятлоне стаў чэмпіянат свету 2008 года ў шведскім Эстэрсундзе. Пасля гэтага да 2012 года стартаваў у лыжных гонках у Балканскім Кубку.

Удзел у Чэмпіянатах свету

Год Месца правядзення Інд Спр Прс Эст
1995 ЧС Антэрсельва 83 84 23
1996 ЧС Рупольдынг 88 88
2000 ЧС Халменколен 88 84
2001 ЧС Паклюка 81 93
2003 ЧС Ханты-Мансійск 73 84
2004 ЧС Оберхоф 93 103
2005 ЧС Гохфільцэн 100 103
2007 ЧС Антэрсельва 103 89
2008 ЧС Эстэрсунд 96 107

Удзел у Чэмпіянатах Еўропы

Год Месца правядзення Інд Спр Прс Эст
2000 ЧЕ Касцеліска DNF 57
2001 ЧЕ От-Мар'ен 60 DNF
2007 ЧЕ Банска DNF 58 DNS

Удзел у Алімпійскіх гульнях

Год Месца правядзення Інд Спр Прс Эст
2002 Солт-Лейк-Сіці 85 85
2006 Турын 87 83

Зноскі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Лыжнікі Грэцыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Ротэнбургу
Катэгорыя·Біятланісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Біятланісты на зімовых Алімпійскіх гульнях 2006 года
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся 20 красавіка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра спартсменаў без партрэтаў
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1974 годзе
Катэгорыя·Біятланісты на зімовых Алімпійскіх гульнях 2002 года
Катэгорыя·Спартсмены — біятланісты і лыжнікі
Катэгорыя·Біятланісты Грэцыі