wd wp Пошук:

Стаўраструм

Стаўра́струм (Staurastrum) — род аднаклетачных харавых водарасцей[1] сямейства Desmidiaceae.

Апісанне

Клеткі адзіночныя, рознай формы, шматвугольна-акругленых контураў, перацягнутыя пасярэдзіне, з шырока адкрытым, з вострай верхавінкай сінусам (зрэдку бывае выемчаты, з акругленай верхавінкай). Паўклеткі часцей адваротнатрапецападобныя, трохвугольныя, кліна- або чашападобныя, радзей эліпсоідныя, верацёнападобныя, паўкруглыя або прамавугольныя з выцягнутымі пустымі, мяккімі адросткамі. Абалонка гладкая, грануляваная або шыпаватая. Хларапласты восевыя, па 1 у паўклетцы, з цэнтральным пірэноідам, зрэдку пасценныя. Размнажэнне пераважна вегетатыўнае (папярочным дзяленнем клеткі ў вобласці перашыйка) і полавае — кан’югацыяй.

Арэал і экалогія

Вядома больш за 600 відаў. Пашыраны паўсюдна ў прэсных водах, аддаюць перавагу балотным. На Беларусі больш за 40 відаў. Трапляюцца сярод планктону і абрастанняў вышэйшых раслін у сажалках, азёрах, рэках. Найбольш пашыраны стаўраструм чатырохрогі (Staurastrum quadricornutum), стаўраструм дзіўны (Staurastrum paradoxum), стаўраструм тонкі (Staurastrum gracile) і інш.

Зноскі

  1. раней адносіліся да зялёных водарасцей

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Артыкулы без спасылкі на Віківіды
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Артыкулы пра расліны без IPNI
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Дэсмідыевыя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Артыкулы пра расліны без GRIN
Катэгорыя·Артыкулы з перасягнутай глыбінёй разгортвання
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы пра расліны без TPL