Ста́хаўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Столінскага раёна Брэсцкай вобласці. Цэнтр сельсавета — вёска Стахава.
Створаны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Столінскага раёна Пінскай вобласці БССР, з 8 студзеня 1954 года ў Брэсцкай вобласці. Скасаваны 16 ліпеня 1954 года, тэрыторыя сельсавета далучана да Плотніцкага сельсавета[1].