wd wp Пошук:

Статуя Хрыста Збавіцеля

Статуя Хрыста Збавіцеля (парт.: Cristo Redentor) — скульптура Ісуса Хрыста, знаходзіцца на ўзгорку Каркаваду, побач з Рыа-дэ-Жанейра, у Бразіліі.

Апісанне

Размешчана на ўзроўні 709 метраў вышэй за ўзровень мора. Вышыня 38 метраў, 8 метраў складае пастамент.

Будавалася пяць гадоў, а афіцыйнае адкрыццё адбылося 12 кастрычніка 1931 года. Ідэя будаўніцтва рэлігійнага помніка ўпершыню з’явілася ў 1859 годзе. Прапанова паступіла ад Педра Марыя Босу і прынцэсы Ізабелы. Ідэя была ізноў прынятая да ўвагі ў 1921 годзе.

Першы камень быў закладзены 4 красавіка 1922 года, маштабныя працы пачаліся ў 1926 годзе. Сярод шматлікіх, хто ўдзельнічаў у будаўніцтве гэтага помніка, можна згадаць Эітора да Сілву Коста (парт. Heitor da Silva Costa) — аўтара праекту, мастака Асвальда Карласа (парт. Carlos Oswald) і французскага скульптара Поля Ландоўскага (фр. Paul Landowski).

Гл. таксама

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 Cultural Objects Name Authority Праверана 23 верасня 2021.
  2. Itaú Cultural Enciclopédia Itaú Cultural — São Paulo: Itaú Cultural, 1987. — ISBN 978-85-7979-060-7 Праверана 14 верасня 2020.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Новыя сем цудаў свету
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Помнікі Бразіліі
Катэгорыя·Помнікі Ісусу Хрысту
Катэгорыя·Рыа-дэ-Жанэйра
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных