wd wp Пошук:

Стары Томас

Стары́ То́мас (эст.: Vana Toomas) — флюгер на вяршыні Талінскай ратушы, адзін з сімвалаў Таліна[1]. Флюгер у выглядзе фігуры старога воіна, празванага Старым Томасам, усталявалі на вяршыні шпіля Талінскай гарадской ратушы ў 1530 годзе. Аднак, самая ранняя згадка легенды пра Старога Тоамаса датуецца толькі 1881 годам. З’явілася яна ў «Рэвельскім календары», які выходзіў на нямецкай мове.

Легенда

Талінская ратуша і Стары Томас на марцы СССР

Паводле падання, штовесну ў сярэднявечным Таліне, на плошчы ля Вялікай Марской брамы, нямецкая шляхта ладзіла спаборніцтвы на лепшага лучніка горада. Самаму трапнаму стралку, які здолеў патрапіць у драўляную фігурку папугая, усталяваную на верхавіне высокага шоста, уручалі вялікі срэбны кубак. Аднойчы, калі рыцары толькі выстраіліся ў шэраг і падрыхтаваліся да стральбы, папугай раптам зваліўся, праткнуты стралой звычайнага талінскага юнака — жабрака па імі Тоамас. Паколькі чалавек нешляхетнага паходжання не мог удзельнічаць у турніры, Тоамасу прапанавалі пажыццёвую службу ў гарадской варце[2], што для бядноты было вялізным гонарам.

Тоамас частаваў цукеркамі дзетак, якія праходзілі па Ратушнай плошчы, і зрабіўся іх улюбёнцам. З цягам часу ён пастарэў, і дзеці пачалі зваць яго «Старым Тоамасам». Пасля яго смерці дарослыя паставілі флюгер у выглядзе яго фігуры на вежу ратушы, каб пазбегнуць тлумачэнняў пра чалавечую смерць. Цяпер бацькі маглі казаць дзецям, што Стары Тоамас глядзіць на іх паводзіны зверху і паслухмяным дзеткам кладзе цукеркі пад падушку.

Гісторыя

Арыгінальны Стары Томас (1530)

У 1944 годзе падчас бамбардзіроўкі шпіль быў пашкоджаны. У 1952 на адрэстаўраваную вежу была пастаўлена копія старога флюгера, а першы Стары Томас пакінуты на захаванне ў ратушы. У 1996 пасля абнаўлення шпіля на яго была пастаўлена трэцяя фігура Старога Томаса[3]. Старая фігура 1952 года захоўваецца ў гарадскім музеі Таліна.

Зноскі

  1. Paul Harding, Mark Elliott. Scandinavian Europe. — Lonely Planet, 2007. — С. 219. — ISBN 9781741045536.
  2. Jonathan Bousfield. The Rough Guide to the Baltic States. — Rough Guides. — С. 309. — ISBN 9781858288406.
  3. Архіўная копія(англ.)  (недаступная спасылка). Tallinn Town Hall. Архівавана з першакрыніцы 5 лістапада 2013. Праверана 10 чэрвеня 2014.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Стары горад Таліна
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Славутасці Таліна