Старшыня Еўрапейскага парламента — чыноўнік, які ажыццяўляе кантроль над дэбатамі і дзеяннямі Еўрапейскага парламента. Ён таксама прадстаўляе парламент як у самім Еўрапейскім саюзе, так і па-за яго межамі. Для набыцця моцу большасці законаў ЕС і бюджэту садружнасці патрабуецца подпіс Старшыні.
Старшыня выбіраецца на тэрмін у два з паловай гады. З 1952 па 2012 год змянілася 29 старшыняў, з іх дванаццаць былі абраны пасля першых выбараў у Еўрапарламент 1979 года. Большасць старшыняў паходзіць з краін — старых членаў Еўрасаюза. Двое былі жанчынамі. Са студзеня 2022 года старшынёй з’яўляецца Раберта Мецола.