wd wp Пошук:

Старасцень водны

Старасцень водны (Senecio aquaticus) — кветкавая травяністая расліна сямейства астравых.

Апісанне

Шматгадовая травяністая расліна з голым прамастойным або ўзыходным, у верхняй частцы галінастым зялёным, а ў ніжняй частцы злёгку чырванеючым баразнаватым сцяблом вышынёй 20-60 см і кароткім карэнішчам. Лісце лірападобнае, голае, крыху памяншаецца ў памерах знізу ўверх па сцяблу. Ніжняе сцябловае лісце звычайна сабрана ў разетку, якая зберагаецца да часу цвіцення расліны. Абгортка складаецца з 16-20 лісцікаў з цёмнай спінкай і больш светлымі плевачнымі краямі. Язычковыя кветкі жоўтыя, сабраны ў кошыкі дыяметрам да 2 см, апошнія ўтвараюць канечнае мяцёлчатае суквецце. Плод — вузкаканічная светлая голая рабрыстая сямянка.

Пашырэнне

Атлантычна-еўрапейскі рэліктавы від. У Беларусі знаходзіцца ў асобных лакалітэтах і астраўных участках росту за паўднёва-ўсходняй мяжой арэала. Месцы росту — сырыя забалочаныя поймавыя лугі.

Асаблівасці біялогіі

Цвіце ў чэрвені-ліпені, пладаносіць у жніўні. Размнажэнне насеннае.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Старасцень
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без NCBI
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы пра расліны без TPL
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без EOL
Катэгорыя·Чырвоная кніга Беларусі
Катэгорыя·Артыкулы пра расліны без GRIN
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных