wd wp Пошук:

Станіслаў Шырокі

Станіслаў Шырокі (21 кастрычніка 1881, в. Чапялі, Сакольскі павет Гродзенскай губерні, Расійская імперыя — 1956) — каталіцкі святар заходняга абраду, магістр тэалогіі, удзельнік беларускага хрысціянскага руху.

Біяграфія

Нарадзіўся ў 1881 г. на Сакольшчыне ў сялянскай сям’і Міхаіла Шырокага. Вучыўся ў Сакольскім павятовым вучылішчы. З кастрычніка 1901 г. — клерык Віленскай духоўнай каталіцкай семінарыі. Пасвячоны ў святары ў 1905 годзе. У 1909—1912 — адміністратар у парафіі ў Ружанах. Выказаў жаданне вучыцца за свой кошт у Мітрапалітальнай каталіцкай духоўнай акадэміі ў Пецярбургу. У час вучобы далучыўся да дзейнасці беларускага гуртка студэнтаў. Удзельнік I з’езда беларускіх каталіцкіх святароў у Мінску (24-25.5.1917). Сябра саюза ксяндзоў-беларусаў. З 1917 годзе — пробашч у Парафіянаве. Выступаў за беларусізацыю нацыянальна-рэлігійнага жыцця сярод католікаў-беларусаў. 27.12.1919 абраны ў раду прасінадальных суддзяў пры біскупскай курыі Віленскай дыяцэзіі. З 1924 выконваў святарскія абавязкі ў Янаве Сакольскага павета. З 1933 служыў пробашчам у Крынках і адначасова кіраваў Бераставіцкім дэканатам. У 1935 г. пераведзены ў Кузніцу. Быў сталым падпісчыкам беларускага каталіцкага выдання «Chryścijanskaja Dumka». Памёр у 1956 годзе.

Зноскі

  1. 1 2 3 (unspecified title) Праверана 7 лютага 2022.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Памерлі ў 1956 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Сакульскім павеце
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Сакольскім павеце (Расійская імперыя)
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1881 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Выпускнікі Імператарскай Рымска-каталіцкай духоўнай акадэміі
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без партрэтаў
Катэгорыя·Выпускнікі Віленскай каталіцкай духоўнай семінарыі
Катэгорыя·Постаці беларускага каталіцтва
Катэгорыя·Нарадзіліся 21 кастрычніка