wd wp Пошук:

Станіслаў Плева

Станіслаў Плева (9 студзеня 1919, г. Ваўкавыск, Польская Рэспубліка — 28 красавіка 2006, Кракаў) — геафізік, прафесар універсітэта навукі і тэхналёгіі.

Біяграфія

У Ваўкавыску скончыў пачатковую школу і адзін клас гімназіі. У 1946 годзе ў Тарноўскім ліцэі матэматыкі і фізікі атрымаў ступень бакалаўра. Быў салдатам Арміі Краёвай Зямлі Тарноўскай Кракаўскай акругі па мянушцы Янус, з базай Цэзар-Селіна ў Чхове. З’яўляўся членам партызанскай групоўкі паручніка Скорэго і паручніка Метэора ў Волі Строскей.

Дзейнасць ў розныя гады:

Памёр 28 красавіка 2006 года. Пахаванне адбылося ў дзень яго заступніка 8 траўня 2006 года на Сальваторскіх могілках у Кракаве.

Навуковая дзейнасць

Быў аўтарам 125 навуковых прац, апублікаваных у польскіх і замежных часопісах, дзевяці патэнтаў, і велізарнай колькасці даследаванняў у галіне нафтавай прамысловасці. З’яўляецца аўтарам васьмі кніг і сааўтарам міжнароднай публікацыі геатэрмальнага Атласа Еўропы (1992) і сааўтарам шэрагу манаграфій.

Узнагароды

Быў узнагароджаны: Сярэбраным (1953) і Залатым крыжамі Заслугі (1958), крыжам рыцара ордэна адраджэння Польшчы (1970), Крыжам Арміі Краёвай (1998), удастоены звання генеральнага дырэктара Горных спраў III ступені (1981). Яго імя ўпісана ў Кнігу дасягненняў і подзвігаў «Айчынная навука» за доўгую і самаадданую працу[2].

Зноскі

  1. (unspecified title) Праверана 11 ліпеня 2021.
  2. 9 студзеня 1925 г. у Ваўкавыску нарадзіўся вядомы польскі геафізік, прафесар універсітэта навукі і тэхналёгіі ў Кракаве Станіслаў ПЛЕВА
Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Памерлі ў Кракаве
Катэгорыя·Пахаваныя ў Кракаве
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Ваўкавыску
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Адраджэння Польшчы
Катэгорыя·Вучоныя Польшчы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі 28 красавіка
Катэгорыя·Памерлі ў 2006 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1919 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1925 годзе
Катэгорыя·Узнагароджаныя Залатым Крыжам Заслугі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 9 студзеня
Катэгорыя·Узнагароджаныя сярэбраным крыжом Заслугі